Ніва № 49 (3108), 6 снежня 2015 г.

Паводле ўспамінаў Дзмітрыя Шатыловіча

Ала ПЕТРУШКЕВІЧ

Асаблівае месца ў аўтабіяграфічнай прозе літаб’яднання „Белавежа” займае напісанае адным з першых „белавежцаў”, пісьменнікам старэйшага пакалення Дзмітрыем Шатыловічам. Ягоныя ўспаміны друкаваліся на старонках „Нівы”, у зборніках „У новай Айчыне”, „Пакаленне вайны”, „Час трывогі і надзеі”. Звернемся да двух тэкстаў: „Уцёкі” і „Першыя крокі з лабірынта няволі”, што ўяўляюць сабою дзве звязаныя між сабою часткі даволі цэласнага твора, якія пабачылі свет у альманаху беларускіх пісьменнікаў замежжа „Беларус”.

У творах Дзмітрыя Шатыловіча здзіўляе дакладнасць выкладзеных фактаў. Падзеі ўзноўлены літаральна па днях. Гэта не стала б магчымым, калі б пісьменнік не захаваў запісаў з тых часоў. Звычку весці дзённік ён выпрацаваў яшчэ са школы. І хоць дзённік з перыяду, калі адбываюцца падзеі, не збярогся, але аўтар прадбачліва ўзнавіў іх у хуткім часе, калі быў паранены і ляжаў у шпіталі. Апроч таго, засталіся лісты да родных, у якіх падрабязна апісваліся розныя здарэнні.

Разважаючы пра мемуары „белавежца” Янкі Жамойціна, у якіх галоўнае — перажытае асобай на фоне гістарычных падзей, літаратуразнаўца Людміла Сінькова ставіць рытарычнае пытанне: „І ці не прадвызначаны пры гэтым лёс індывідуальны ходам гісторыі ў тым сэнсе, які меў на ўвазе расійскі паэт, гаворачы: «Времена не выбирают, в них живут и умирают»”. Зразумела, што прадвызначаны. Але ў дачыненні да героя ўспамінаў Дзмітрыя Шатыловіча (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF