Ніва № 49 (3108), 6 снежня 2015 г.

Малы памежны рух — даеш старт!

Уршула ШУБЗДА

Падпісанае абодвума бакамі, але яшчэ не ўступіла ў сілу. Пагадненне аб малым памежным руху паміж Польшчай і Беларуссю дагэтуль не дае магчымасці для эканамічнага развіцця прыгранічных рэгіёнаў. Ці акцыя, якая мае на мэце інфармаваць грамадства аб магчымасці спрошчанага парадку перасякання мяжы, прынясе чаканыя вынікі?

Такое пагадненне дзейнічае ў нас з Украінай і Калінінградскай акругай. Гэта палягчае пакупкі і турыстычны рух на абодвух баках мяжы. Аднак усё паказвае на тое, што ў гэтым выпадку праблема ляжыць па старане беларускіх улад. Польшча павінна атрымаць дыпламатычную ноту аб ратыфікацыі пагаднення беларускім бокам.

Пра гэта, якія карысці грамадзянам прыгранічных мясцовасцей можа даць увядзенне малога памежнага руху інфармавалі на польскабеларускіх пераходах у Баброўніках і Кузніцы актывісты Беларускага дома ў Варшаве і Альянса грамадзянскай Гарадзеншчыны.

— Аказваецца, што дзяржаўныя ўлады Беларусі не толькі не зацікаўлены ўвядзеннем спрошчанага парадку перасякання мяжы, але таксама інфармацыі аб гэтым нідзе няма, — кажа Алесь Зарэмбюк з Беларускага дома ў Варшаве. — На пачатку нашай акцыі 90% рэспандэнтаў адказала, што нічога не чула, толькі некаторыя людзі — гэта прыкладна 10% — ведалі тэму. Яны хацелі б кожны дзень ездзіць у Польшчу і наадварот. Аднак цяпер заўважаем, што людзі паінфармаваныя. Чулі штонебудзь пра малы памежны рух і чакаюць яго.

Дзякуючы малому памежнаму (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF