Ніва № 49 (3108), 6 снежня 2015 г.

Шалкевіч у Беластоку

Ганна МОРДАНЬ

Віктар Шалкевіч рознапланавы як ягоныя пярсцёнкі. Адзін з якіх — закуплены ў ювелірнай краме ў Саколцы: патрыятычны, з арлом, другі — з грузінскім крыжом святога Георгія, трэці — ад папы Бенедыкта XVI. Адпаведна некалькі складнікаў, некалькі культур і некалькі моў сфармавалі Шалкевіча як творцу і літаратара. У гэтым можна было пераканацца (у чарговы раз), калі гарадзенскі шоўмен наведаў 25 лістапада Падляшскую бібліятэку ў Беластоку, дзе прэзентаваў польскамоўны пераклад сваёй кнігі «Рэквіем па непатрэбных рэчах». Пераклад з’явіўся ў гэтым годзе дзякуючы падтрымцы ваяводскай бібліятэкі і перакладчыцкім здольнасцям Марты Шалкевіч і Пшэмыслава Славінскага.

Як адзначае аўтар, «Рэквіем» зразумелы чытачам па абодва бакі мяжы. Гісторыі і рэчы, якія апісаў Шалкевіч, хоць вельмі асабістыя — агульныя для жыхароў польскабеларускага памежжа. З’яўленне ў вёсках першых тэлевізараў і «паходы да цёткі Мані на кіно», шпаркія матацыклеты і джынсы, якія толькітолькі пачыналі сваю ашаламляльную кар’еру — тыя з’явы, якіх мы самі магчыма не бачылі, але напэўна чулі пра іх у эмацыйных аповедах бацькоў. Усё гэта, прыпраўленае сакавітай гарадзенскай мовай з дадаткам польскіх элементаў і рарытэтнымі здымкамі, робіць кнігу прываблівай і вельмі цікавай.

У адным з раздзелаў Віктар Шалкевіч напісаў пра сваю першую гітару, падораную бацькамі. Тады будучы бард на школьнай сцэне падпяваў пад яе гукі песенькі кшталту гэтай: В синем лесу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF