Ніва № 49 (3108), 6 снежня 2015 г.

ХХІІ Прэзентацыі абрадавых калектываў

Аляксей МАРОЗ

Падвядзенне вынікаў раённых прэзентацый абрадавых калектываў, што праходзілі ў Беластоку (два разы), у БельскуПадляшскім і ДубічахЦаркоўных і былі арганізаваныя Галоўным праўленнем БГКТ у супрацоўніцтве з мясцовымі асяродкамі культуры, адбылося ў Гайнаўскім доме культуры. 22 лістапада прайшла там цэнтральная імпрэза — ХХІІ Прэзентацыі абрадавых калектываў «Беларускі абрад на сцэне». На новаадрамантаванай сцэне ГДК выступілі ўсе калектывы, якія раней прэзентаваліся на раённых аглядах. Паказалі яны абрады і песні, якія спадарожнічалі вясковаму жыццю ў мінулым і якія трэба захаваць ад забыцця. З абрадамі запрэзентаваліся ажно 11 калектываў, у якіх выступілі каля 200 чалавек. Першы раз у аглядзе «Беларускі абрад на сцэне» запрэзентавалася так многа вучняў падставовых школ і гімназій з БельскаПадляшскага, Гайнаўкі, Нарвы і Гарадка. Саставілі яны прыблізна палову ад ліку ўсіх выканаўцаў, выступіўшых на гайнаўскай сцэне.

У канцэртнай зале сярод публікі найбольш было асоб сталага ўзросту, якія памятаюць вясковыя абрады са сваёй маладосці. Паглядзець выступы школьнікаў і гімназістаў прыбылі таксама іх равеснікі. Беларускую абрадавую імпрэзу адкрылі дырэктар ГДК Расціслаў Кунцэвіч і віцэстаршыня Галоўнага праўлення БГКТ Васіль Сегень. Сярод публікі былі старшыня ГП БГКТ Ян Сычэўскі, бургамістр Гайнаўкі Ежы Сірак, яго намеснік Андрэй Скепка, войт Гайнаўскай гміны Люцына Смактуновіч і галоўны рэдактар (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF