Ніва № 49 (3108), 6 снежня 2015 г.

Помнік Дмоўскаму

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Пры адсутнасці на апошняй сесіі беластоцкай Гарадской рады радных клуба Грамадзянскай платформы, аднагалосна, значыць, галасамі радных Права і справядлівасці і раднага Славаміра Назарука з Форуму меншасцей Падляшша — кааліцыянта ГП было вырашана, што на плошчы Незалежнасці стане помнік Дмоўскаму. Гэты даваенны палітык, адзін з заснавальнікаў Нацыянальнадэмакратычнай партыі (Narodowej Demokracji), лічыцца галоўным ідэолагам польскага нацыяналізму і антысемітызму. У цяперашні час ён з’яўляецца заступнікам нацыяналістычных асяроддзяў і крайняй правіцы. На прапагандаваную ім ідэалогію спасылаецца між іншым Усяпольская моладзь. І вось радны, які выводзіцца з гэтага руху Дар’юш Васілеўскі з Камітэта Трускаляскага заклікаў беластоцкіх самаўрадаўцаў ад імя грамадскага камітэта па будаўніцтве гэтага помніка (у ім ёсць сотні людзей, у тым ліку каталіцкія біскупы, дэпутаты ад ПіС і прадпрымальнікі) даць згоду на яго ўзвядзенне на плошчы Незалежнасці — насупраць касцёла св. Роха. Пералічыў на працягу сесіі заслугі Дмоўскага ў здабыцці Польшчай незалежнасці. Згадаў аб грамадскім камітэце пабудовы помніка, які збірае грошы на будаўніцтва помніка пад лозунгам «Jestem Polakiem, więc mam obowiązki polskie», і ўжо даўно сабраў неабходныя дзве тысячы подпісаў пад заявай на пабудову.

Ён назваў шмат цытат з твораў і прамоў Дмоўскага, але пазбягаў спасылак на яго нацыяналістычныя і антысеміцкія погляды, якія ў полікультурным Беластоку, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF