Ніва № 49 (3108), 6 снежня 2015 г.

Руская цвіль

Міраслаў ГРЫКА

Малы глобусік, выраблены ў Эстоніі для дзяцей некалькі тыдняў таму, выклікаў вялікі перапалох у расійскім логаве. Не хапіла ў ім контуру Расіі. Мабыць лінялы мядзведзь, Жырыноўскі так размахаўся рэваншысцкай гумкай, што з карты Еўропы оптам сцёр усе прыбалтыйскія краіны, а ў тым месцы, дзе Польшча, выдзер паскудную дзірку. Дзірка як дзірка, можна яе паціху заклеіць, і ўчынак Жырыноўскага разгледзець як палітычнае хуліганства, калі б не тое, што за яго ўчынкам стаяла прарочае ўказанне — такое, што дзіру пасля дэмакратычнай Польшча хутка заклеіць цвіль з аўтарытарнадыктатарскай фактурай. Сапраўды такой жа, якая ад веку ўядаецца ў Расію і паступова заражае Еўропу. Вось, калі ласка, гэта адбылося. Толькі што гэта тэма на іншы фельетон.

Вяртаючыся да згаданага глобусіка, то так, побач жывавясёлай плямкі, якая прадстаўляе Эстонію, расселася вялікая плесневая клякса з надпісам Еўразія. Гэта праўда, што Еўразія з’яўляецца не ўсёй Расіяй у яе цяперашніх межах, але таксама праўда, што, калі прадставіць візуальна еўрапейскую яе частку як галаву, то была б яна непрапарцыянальна малая ў параўнанні з яе азіяцкасібірскім тлустым азадкам. Такім чынам, асацыяцыя яе з жахлівым чарвячыскам відавочная. Мабыць, не гэтак відавочна для дарослых, але і для эстонскамоўных дзяцей гэта дакладна. У той жа час, звярніце ўвагу на тое, у Эстоніі таксама жывуць выключна рускамоўныя дзеці. І павінна быць іх даволі шмат, так як расійская меншасць у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF