Ніва № 49 (3108), 6 снежня 2015 г.

Турэцкі фарш

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Яшчэ гадоў пятнаццаць таму, а можа і больш, адыёзны расейскі палітык і шоўмен у адной асобе, Уладзімір Жырыноўскі, у адзін з навагодніх вечароў старанна выводзіў старую песню „Не нужен нам берег турецкий, и Африка нам не нужна”. Праўда, звычайныя расейскія грамадзяне насамрэч рабілі ўсё наадварот — Турцыя і краіны Магрыба якраз на поўначы Афрыкі былі ўсе гэтыя гады іх улюбёным месцам адпачынку. Ну а пра культуру расейскіх турыстаў усе ведаюць. Больш бедныя беларусы, яшчэ па савецкай завядзёнцы, зазвычай падаваліся на адпачынак у Крым, больш заможныя і рафінаваныя абіралі сабе мясціны па прынцыпе „там дзе няма ці мала рускіх”. Ну а зараз усё перамянілася кардынальным чынам. Ні беларусы, ні ўкраінцы ў анексаваны Масквой Крым масава больш не ездзяць, а вось расейцы цяпер, пасля вядомых падзей, не паедуць у Егіпет ды Турцыю. Цяпер не да адпачынку нікому. І не толькі таму, што грошай няма. А найперш таму, што свет завіс на хісткай мяжы паміж адносным няўстойлівым мірам і маштабнай апакаліптычнай вайной. Той жа Жырыноўскі, які прыкідваецца клоўнам, а насамрэч доўгія гады з’яўляецца неафіцыйным рупарам і выказнікам памкненняў Крамля, ужо агучыў намер шарахнуць па Стамбуле ці Анкары ядзернай бомбай. Менавіта так гэтая адыёзная асоба казала перад другой расейскачачэнскай вайной. Пасля гэтых істэрычных заклікаў няўрымслівага Вольфавіча, ядзернага стрэлу па Грозным не здарылася, але фактычна сталіца Ічкерыі разам з насельнікамі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF