Ніва № 49 (3108), 6 снежня 2015 г.

Ахвяра атакі на ІНП

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Трэцяя цырымонія ўручэння ўзнагарод у Агульнапольскім конкурсе для рэпартажыстаў „Гістарычная перадача года 2015”, арганізаваным па ініцыятыве Беластоцкага аддзела Інстытута нацыянальнай памяці, супала сёлета са святкаваннем пятнаццацігоддзя гэтай установы. З ліку 75 заяўленых тэле і радыёперадач да топнамінантаў журы адабрала пятнаццаць. У адной з трох катэгорый — „Гісторыя рэгіёна” сярод намінантаў апынуўся рэпартаж «Я бачу іх» Валянціны Лаеўскай з Беларускага Радыё Рацыя. Нагадаем, прысвечаны ён злачынству, учыненаму 29 студзеня 1946 года на праваслаўным насельніцтве Залешан атрадам Рамуальда Райса „Бурага”. Выклікаў ён абурэнне некаторых правых публіцыстаў, а на самой справе атака была накіравана супраць самой аўтаркі. Тым часам усё паказвае на тое, што Валянціна Лаеўская і яе перадача сталі для Роберта Віта Вырасткевіча — падбухторшчыка нападаў, аўтара артыкулаў, публікаваных на партале «Prawy.pl» і ў газеце «Warszawska Gazeta», а пасля распаўсюджваных — падставай да гульняў, галоўным чынам, супраць ІНП.

Урачыстасць узнагароджання сёлета адбылася ў Выставачнаканферэнцыйным цэнтры Беластоцкай архідыяцэзіі 26 лістапада, у дзень нараджэння прэзідэнта Польшчы ў выгнанні, беластачаніна Рышарда Качароўскага. Мэтай конкурсу з’яўляецца папулярызацыя сучаснай гісторыі Польшчы ў амбіцыйных формах журналістыкі. Яго ініцыятарам з’яўляецца Беластоцкі аддзел ІНП. Перадачы былі ацэнены журы з пяці членаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF