Ніва № 48 (3107), 29 лістапада 2015 г.

У палескай глыбінцы (23)

Ганна КАНДРАЦЮК

Надзея Яўсовіч ужо выглядала мяне перад сваёй белай хаткай, у глыбі поля. Я пакінула машыну ля крыжа, прыаздобленага каляровымі стужкамі і ручніком. Далей трэба было ісці пяшком. Раней тут быў канец сяла, які ў Перабродах завуць Адрынкі.

— Вы сабе поспілкуйтэся, а я загляну да маці, — сказаў Юры.

У перакладзе гэта значыла, каб мы сабе спакойна паразмаўлялі. На Палессі ўсё здавалася больш запаволеным і аддаленым. Нават дарога, якая вяла да хаткі спявачкі, падоўжылася ў дватры разы. Магчыма, так спрацавала ўзрушанасць, якая ахінула мяне ад галавы да ног. Надзея Яўсовіч явілася мне самым дасканалым увасабленнем палескай песні, насычанай магіяй, болем, сэрцам і сілай. Паўпустынны краявід, які распасціраўся наўкруг хаткі, толькі ўзбуйняў гэтае пачуццё. Я ішла сярод пясчаных узгоркаў, зрэдку аброслых бярэзінай, і паўтарала як мантру словы перабродскіх жанчын, якія гаварылі, што песня складаецца з гора... Пясчаныя, маласпрыяльныя для гаспадаркі дзюны падказвалі, што гора тут заўсёды было пад дастаткам, ды нават намнога больш, чым трэба для паўнакроўнай песні.

* * *

Спачатку мы прыселі на лавачцы ля хаты, каб пагаварыць пра жыццё і надвор’е. З перспектывы Перабродаў вайна здавалася адлеглай і нерэальнай. Нават той факт, калі ўдвая панізілі пенсію, які бударажыў гарадскіх пенсіянераў, тут здаваўся быць на другім плане. Галоўнае, каб вайны не было. На лавачцы пад белай хаткай, за якой (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF