Ніва № 48 (3107), 29 лістапада 2015 г.

Беларускія смакі Падляшша

Уршула ШУБЗДА

Ад пачатку года знялі цыкл з дваццаці фільмаў, дзе героямі з’яўляюцца людзі з нашага рэгіёна. Вучылі як падрыхтаваць дамашнія стравы, характэрныя для беларускай кухні. Гэта не толькі дранікі, бульбяная кішка ці славуты гайнаўскі марцінак, але шмат іншых, якія штодзень паяўляюцца на нашых сталах. Праект «Беларускія смакі Падляшша» даказаў, што беларуская кухня — адна з самых разнастайных на кантыненце. Яна падобная да рускай, літоўскай, украінскай, польскай, яўрэйскай, але пасвойму ўнікальная, надзвычай сытая і смачная.

— Мы ўжо раней рабілі такі сайт www.kuchnia.cerkiew.pl. Там знаходзяцца рэцэпты падляшскіх страў, толькі яны выходзілі на польскай мове, — кажа каардынатарка праекта Анна Мароз. — Мы атрымалі шмат паведамленняў, каб рабіць гэта пасвойму, пабеларуску. Думалі ці людзі будуць гэтае аглядаць, ці будуць хацелі выступаць, але аказалася, што яны самі давалі заяўкі, каб прымаць удзел у нашай праграме.

Як падкрэсліваюць ініцыятары «Беларускіх смакаў Падляшша», гэта не толькі цыкл фільмаў пра кулінарную спадчыну нашага рэгіёна, але штосьці значна важнейшае. Паказваючы дадзеныя стравы, гледачы маглі адначасна пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, пазнаць іхнія страсці ды прыслухацца розным дыялектам беларускай мовы.

— Гэта не толькі праект, які гаворыць пра падляшскія смакі, але таксама праект, які тычыцца культуры. Культуры яды і культуры ў шырэйшым значэнні, — кажа старшыня таварыства «orthnet” (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF