Ніва № 48 (3107), 29 лістапада 2015 г.

Бежанства ў беларускім космасе (1)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У днях 1213 лістапада ў беластоцкім Цэнтры праваслаўнай культуры прайшла навуковая канферэнцыя пад лозунгам „Бежанства 1915 года ў гісторыі і традыцыі беларусаў Падляшша”, ладжаная Беларускім гістарычным таварыствам. У канферэнцыі прынялі ўдзел даследчыкі мінуўшчыны з Расіі, Латвіі, Беларусі і Польшчы

Войцех Сляшынскі, дэкан Гістарычнасацыялагічнага аддзялення Беластоцкага ўніверсітэта, адкрываючы канферэнцыю, спрабаваў задумацца, ці не пара ўжо спрабаваць вызначыць месцы супольнай памяці. Магчыма, што ў ходзе роздумаў атрымаюцца нейкія разыходжанні, але ж яны ўсётакі набліжаць узаемныя навуковыя пункты гледжання. Трэба прызнацца, што тэма бежанства з’яўляецца адной з найменш у нас вывучаных. Я займаюся, — гаварыў выступоўца, — галоўным чынам, даследаваннем міжваеннага дваццацігоддзя і бачу, што бежанства пакінула вельмі глыбокі след у свядомасці праваслаўнага грамадства, у яго бачанні Другой Рэчы Паспалітай. Гэтае грамадства, вырванае са свайго каранішча, вяртаецца на цаліну, дзе ўсё трэба пачынаць з нуля. І тая Другая Рэч Паспалітая цягам некалькіх наступных гадоў не можа станоўча асацыявацца. Як царская Расія асацыюецца з дастатнім домам, а тут трэба пачынаць з зямлянкі. І так сапраўды, нам тут, у Беластоку, трэба пакаяцца, што мы так позна сталі займацца гэтай тэмай. Бо ні ў міжваенны перыяд, ні пасля 1945 года, па палітычных прычынах, ніхто не займаўся вывучэннем тых асоб, якія былі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF