Ніва № 48 (3107), 29 лістапада 2015 г.

Польшча-Беларусь: чарговая спроба рэгіянальнага супрацоўніцтва

Уладзімір ЛАПЦЭВІЧ

Прадстаўнікі больш за 20 фірм з КуяўскаПаморскага ваяводства прынялі ўдзел 1213 лістапада ў прайшоўшым у беларускім Магілёве БеларускаПольскім рэгіянальным эканамічным форуме „Гандаль, перапрацоўка, інвестыцыі”.

Дзесяць гадоў не надта плённага знаёмства

„Наша сустрэча мусіць насіць выніковы характар пазнавальнага парадку. Мы хацелі б, каб нашы польскія партнёры, якія ў такой вялікай колькасці прыбылі да нас у Магілёў, азнаёміліся з вытворчым патэнцыялам, месцам, геаграфіяй нашай вобласці і вызначылі б для сябе агульныя падыходы. Традыцыйна Рэспубліка Польшча з’яўляецца адным з асноўных эканамічных партнёраў Магілёўскай вобласці”, — заявіў журналістам старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Даманеўскі.

Сувязі паміж Магілёўшчынай і КуяўскаПаморскім ваяводствам былі наладжаны дзесяць гадоў таму. У снежні 2005 года дэлегацыя з гэтага ваяводства ўжо падпісвала з Магілёўскім аблвыканкамам пагадненне аб супрацоўніцтве. Згодна распаўсюджанай магілёўскімі ўладамі інфармацыі, у межах гэтага пагаднення ажыццяўляецца абмен дэлегацыямі рэгіёнаў, творчымі калектывамі, спартовымі камандамі. Праўда, канкрэтных прыкладаў не прыводзіцца, таму напрошваецца выснова, што дзесяцігадовае знаёмства і „абмен дэлегацыямі рэгіёнаў” не далі значнага плёну, калі нават галава магілёўскай выканаўчай улады ўсё яшчэ кажа пра азнаямляльны характар візіту. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF