Ніва № 48 (3107), 29 лістапада 2015 г.

Беларускае слова, музыка і танцы падчас Мастацкіх сустрэч школьнікаў

Аляксей МАРОЗ

ХІ Мастацкія сустрэчы школьнікаў 15 лістапада традыцыйна адбыліся ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы. Іх галоўны арганізатар, настаўнік беларускай мовы ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы Янка Карчэўскі ўдала павёў мерапрыемства, падчас якога запрэзентаваліся дашкольнікі, вучні падставовых школ, гімназій і белліцэя. Юныя акцёры паказалі свае мастацкія здольнасці і ўмеласці. За выступамі ўважліва сачылі бацькі, бабулі і дзядулі ды гайнавяне, якім цікавыя выступы пабеларуску. Падчас сёлетняга выпуску Мастацкіх сустрэч школьнікаў можна было паглядзець жартоўныя выступленні вучняў.

Мерапрыемства адкрыў настаўнік Янка Карчэўскі. Прывітаў ён сабраных, сярод якіх былі сакратар Гарадской управы ў Гайнаўцы Яраслаў Грыгарук, дырэктары гайнаўскіх адукацыйных устаноў: Ірэна Гапунік з Прадшколля № 1, Галіна Пустэльнік з Падставовай школы № 3, Бажэна Маркевіч з Комплексу школ № 3, Юры Алексяюк — старшыня ўправы Прадпрыемства водаправодаў і каналізацыі ў Гайнаўцы і Тамаш Ціханюк — дырэктар Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы. Белмузей і аб’яднанне «Наша школа», што дзейнічае пры Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы, былі суарганізатарамі Мастацкіх сустрэч школьнікаў.

— Сёння выступаюць вучні амаль з усіх пачатковых гайнаўскіх школ, гімназісты і дзеткі з Белавежы. Паказваюць яны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF