Ніва № 48 (3107), 29 лістапада 2015 г.

Слуцкі змагар. Аляксандр з роду Семянякаў з вёскі Азёрскія

Уладзімір ЛЯХОЎСКІ

Існуе на паўднёвы захад ад Крынак хутар Азёрскія. Гэта недалёка тракту Крынкі — Гураны і менш за кіламетр ад Паўднёвага Вострава. А паўсталі Азёрскія з выселак вёскі Азяраны яшчэ ў ХІХ ст. Большая частка гэтых азярчан насілі прозвішча Семяняка (Семяняко). Адсюль паходзіць бацька слыннага беларускага кампазітара Юрыя Семянякі (19251990), Уладзімір Іванавіч. Цікава, што да азёрскіх Семянякаў належыць яшчэ адзін раней невядомы актывіст беларускага нацыянальнага руху, прафесійны вайсковец, які прайшоў Першую сусветную вайну, стаяў ля вытокаў арганізацыі беларускага нацыянальнага войска ў 1920 г. і які з’яўляўся адным з камандзіраў 1й Слуцкай брыгады БНР падчас антысавецкага збройнага чыну на Случчыне ў лістападзеснежні 1920 г.

У фондзе Часовага Беларускага нацыянальнага камітэту Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь намі выяўлены жыццяпіс былога капітана ўкраінскай арміі Аляксандра Лаўрэнцьевіча Семянякі. Дзеля важнасці крыніцы падаем гэты дакумент цалкам:

Да Беларускага Нацыянальнага Камітэта ў Менску

Жыхара места Барысава Александра Лаўрэнцьева Семеняко,

часова пражываючага ў Менску па Грыгорэўскай вуліцы, № 26, кв. 3,

ЗАЯВА

Згодна з абвесткай у часопісі «Беларусь» аб патрэбнасьці Камітэту асоб дзеля культурнанацыянальнай працы гэтым маю гонар прасіць аб назначэньні мяне на пасаду (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF