Ніва № 48 (3107), 29 лістапада 2015 г.

Камісіі ўкамплектаваны

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Сфармаваліся пастаянныя парламенцкія камісіі, у тым ліку нацыянальных і этнічных меншасцей. У яе складзе з сямнаццаці чалавек у дзень выбару, тобок,16 лістапада, апынуліся Анна Ціхольска (ПіС), Тамаш Цімашэвіч (ГП)), Антоні Дуда (ПіС), Рышард Галля (незалежны), Шыман Гіжынскі (ПіС), Малгажата Галінская (ПіС), Станіслаў Гускоўскі (ГП), Павел Кабылінскі (Кукіз’15), Лех Калакоўскі (ПіС), Мажэна Міхалэк (ПіС), Данута Петрушэўская (ГП), Тамаш Тамчыкевіч (ГП), Роберт Тышкевіч (ГП), Пётр Урускі (ПіС), Тэрэса Варгоцка (ПіС), Малгажата Выпых (ПіС), Вітальд Зэмбачынскі (Сучасная). Такім чынам, маючае большасць у Сейме ПіС, у гэтай камісіі мае дзевяць дэпутатаў, што дае яму перавагу ў будучых галасаваннях па рэкамендацыях да законапраектаў або рэзалюцый і фармуляванні пазіцый ці падрыхтоўцы прапаноў. Пераважная большасць дэпутатаў засядае ў камісіі ўпершыню, у тым ліку падляшскія дэпутаты — вопытны ў сеймавых працах Роберт Тышкевіч і парламенцкія пачаткоўцы Тамаш Цімашэвіч і Лех Калакоўскі.

У час выбару прэзідыума (17 лістапада), у адпаведнасці з партыйнаклубнымі парытэтамі старшынёй Камісіі меншасцей абраны дэпутат з Сілезіі Тамаш Тамчыкевіч. Яго намеснікамі сталі Шыман Гіжынскі і Станіслаў Гускоўскі, у мінулым тэрміне намеснік міністра адміністрацыі і лічбавізацыі; у гэтым міністэрстве курыраваў нацыянальныя і этнічныя меншасці. За такім складам прэзідыума прагаласавалі ўсе прысутныя ў ходзе галасавання — дзевяць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF