Ніва № 48 (3107), 29 лістапада 2015 г.

Адзіная ў Еўропе

Віктар САЗОНАЎ

У зале Абласнога суда старадаўняй Гародні прагучаў чарговы ў Беларусі смяротны прысуд. Грымнуў як пярун. І хоць усе чакалі такога выраку, ён усё адно стаў нечаканым. Выключная мера... Смяротнае пакаранне... Расстрэл... Гучыць жахліва, жудасна і незразумела.

Суддзя амаль паўтары гадзіны зачытвае прысуд. Ён вельмі падрабязна распавядае пра ход следства, пра характар злачынстваў зробленых падсудным, пра вынікі экспертызы і паказанні сведкаў. Кроў застывае ў жылах, калі агучваюцца падрабязнасці забойстваў і даецца ім ацэнка. Шматлікія ўдары трубой і сякерай, з поўным разуменнем таго, што злачынца прыносіць сваім ахвярам невыносныя пакуты. І ўсё гэта дзеля некалькіх бутэлек гарэлкі, закускі, цыгарэтаў ды грашовай выручкі... Чалавечая існасць патрабуе справядлівай расплаты...

Але міжволі ўспамінаеш пра тое, што і на іншых судах, дзе было пазней выяўлена, што адбылася жудасная судовая памылка, якая загубіла нявіннае жыццё, усё было гэтак жа. І матэрыялы следства, якія не выклікаюць сумневу, і паказанні сведкаў, якім няма падстаў не давяраць, і вынікі экспертызы, якая карысталася апошнімі дасягненнямі навукі і тэхнікі ў гэтай галіне, і наяўнасць маці ўсіх доказаў для такіх судовых сістэм як наша — прызнанне самога абвінавачваемага ва ўчыненых злачынствах... Што яшчэ трэба?

А пасля высвятлялася, што адбыўся незразумелы збег акалічнасцей, што следства памылкова пайшло не тым кірункам, што сведкі таксама людзі і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF