Ніва № 48 (3107), 29 лістапада 2015 г.

Гісторыя нацыянальнай памяці

Яўген ВАПА

У чацвер вечарам, 26 лістапада, у Беластоку будуць аб’яўлены вынікі ІІІ Агульнапольскага конкурсу Інстытута нацыянальнай памяці «Гістарычная перадача года». Дзень уручэння прэміі прымеркаваны да дня нараджэння Рышарда Качароўскага — апошняга прэзідэнта Польшчы ў выгнанні, трагічна загінулага ў смаленскай катастрофе, ураджэнца Беластока. Конкурс праводзіцца ў трох катэгорыях: падзеі, лёсы, рэгіянальная гісторыя. У склад незалежнага журы ўваходзяць вядомыя журналісты і гісторыкі. У гэтым годзе Беларускае Радыё Рацыя паслала на конкурс рэпартажы сваіх журналістаў у кожнай катэгорыі. Пры канцы кастрычніка быў аб’яўлены кароткі спісак вылучаных і намінаваных да ўзнагарод. У катэгорыі лакальнай гісторыі менавіта быў заўважаны і дацэнены рэпартаж Валі Лаеўскай «Я іх бачу» (рэпартаж можна адслухаць у інтэрнэце пад адрасам http://www.racyja.com/repartazrr/yaikhbachurepartazhvalyantsinylaeus/), прысвечаны трагедыі беларускай вёскі Залешаны каля Кляшчэляў, спаленай у канцы студзеня 1946 г. атрадам Рамуальда Райса «Бурага». Гісторыя менавіта нашай, беларускай, нацыянальнай памяці на Беласточчыне паказвае, як складанымі з’яўляюцца тут польскабеларускія дачыненні ў пасляваеннай рэчаіснасці. І менавіта тая складаная праўда з’яўляецца неўспрымальнай для польскіх ультраправых медыяў і дзеячаў. Раптам пачалося абсалютна неўспрымальнае ганенне, не мыліць з дыскусіяй, на асобу журналісткі Валянціны Лаеўскай. Распачаў яго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF