Ніва № 47 (3106), 22 лістапада 2015 г.

У палескай глыбінцы (22)

Ганнa КАНДРАЦЮК

Са зместу перабродскіх песень я зразумела ў чым заключаецца сутнасць метафізічнага воклічу: «Соль табе ў вочы!». Гэтыя словы гаварылі нашы матулі, каб адагнаць сурокі, чары і злыя вочы. Разам з фразай «Соль табе ў вочы» трэба было плюнуць за сябе, найлепш тры разы. Слоўны абярэг заўсёды з’яўляўся на вуснах парадзіх, калі хвалілі іх немаўлят ці дачокпрыгажунь. Верылі, што залішняя хвальба можа наклікаць немач, хваробы ды «адабраць» ім здароў’е і шчасце. Нішто не дадзена нам на ўласнасць, выключнасць, вечнасць. Па сённяшні дзень самым распаўсюджаным абярэгам ад чараў і злога вока палешукі лічаць соль. Гэты кулінарны мінерал ператрываў у якасці метафізічнага сімвала ў прывітальным саставе «Хлеб ды соль». Невыпадкова. Нашы продкі верылі, што пры кантакце з гасцямі і чужынцамі неабходная чуткая асцярожнасць. Вось у перабродскай песні ахвярай чараў становіцца легкадумны казачок. Яго зманілі заначаваць на чужыне, ды ўгасцілі чароўнай вячэрай, без драбка солі. У выніку простай аперацыі ён забыўся пра шчырае каханне ды быў вымушаны гараваць «на чужыне», далёка ад роду і кампаніі. Па палескіх мерках гэта магло значыць, што чары адправілі ў суседнім сяле, або дваццацьтрыццаць кіламетраў ад роднага панадворка. А песня ідзе так:

Пуойду по содачку,

Тай нарву лісточку,

Дай понакрываю,

Мілого сліэдочкі.

Каб роса нэ впала,

Пташкі нэ ходілі,

Каб мого (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF