Ніва № 47 (3106), 22 лістапада 2015 г.

Выстава выяў ручнікоў з Падляшша прайшла ў Беларусі

Уладзімір ЛАПЦЭВІЧ

Каля 20 ілюстрацый ручнікоў было прадстаўлена на выставе «Таямнічы ручнік», якая праходзіла ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.

«Выстава польскіх ручнікоў» — такая другая назва мерапрыемства, якое было наладжана ў межах прайшоўшага 1013 лістапада ў беларускім Магілёве Чацвёртага міжнароднага форуму «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства», Падляшскім музеем, Польскім інстытутам у Мінску і дэпартаментам культуры і нацыянальнай спадчыны Падляшскага ваяводства. На ёй былі прадстаўлены ілюстрацыі ручнікоў, сабраных аддзяленнем Падляшскага музея ў БельскуПадляшскім у Бельскім, Гайнаўскім і Беластоцкім паветах.

«Ручнік заўсёды быў сімвалам сям’і, сімвалам роду, жаночым сімвалам, сімвалам любові, шчасця. Ёсць мноства знакаў, якія мае ручнік. Наша праца з ручнікамі ў музеі ў БельскуПадляшскім пачалася пяць гадоў таму. Сістэматычна стваралі мы экспазіцыю, зборы, музейныя калекцыі. Гэта ўсё пачалося ў апошні момант да таго, як ручнікі страцілі сваё значэнне, сімвалізм. Яны станавіліся толькі матэрыяльнай спадчынай продкаў», — заявіла на адкрыцці выставы кіраўнік аддзела Падляшскага музея ў БельскуПадляшскім Аліна Дэмбоўская (на здымку).

Паводле яе, назва «Таямнічы ручнік» з’явілася таму, што народны ручнік хавае мноства таямнічых элементаў. Сакрум, сімволіка, усё тое, што хочам бачыць у ручніку, адкрываецца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF