Ніва № 47 (3106), 22 лістапада 2015 г.

Высяленне з пушчы (4)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Шмат хто з нас павінен помніць верш Янкі Купалы „Хлопчык і лётчык”, у якім юнак лётае ў сваіх снах, марыць узняцца ў недасягальны звычайна свет. Гэтая мара не новая, не паявілася яна толькі з паяўленнем лятальных машын. У неба хацелі заглянуць вавілонцы, будуючы слаўную вавілонскую вежу; у неба хацеў узняцца міфічны Ікар. Агульна: людзі марылі пра незвычайнае, пра геройскія подзвігі, якія знайшлі адлюстраванне ў розных міфах; хіба не было такой людской супольнасці, якая б не мела міфічных мараў. Найбольш вядомай стала старажытнагрэчаская міфалогія — не толькі са згаданым Ікарам, але і з незвычайнымі подзвігамі такіх герояў, як Геракл ці Ахіл. Вось Геракл перамагае жахлівую лернейскую гідру, пачварнага нямейскага льва, магутнага крыцкага быка ды шмат іншых страшэнна азвярэлых істот. Гераклавы трафеі Зеўс павесіў на небе ў выглядзе сузор’яў; некаторыя з іх па сённяшні дзень у астралагічным плане маюць вызначаць нашы лёсы, напрыклад Леў ці Бык. У нябесным арэапагу апынуўся таксама і паляўнічы — Арыён...

Старагерманская міфалогія таксама мае сваіх герояў, а ў ліку галоўных шляхетны Зігфрыд. У яго, як у Ахіла пята, ёсць уразлівае месца на спіне, праз якое дасягне яго гібель. Зігфрыд на паляванні, быццам Геракл, змагаецца са страшэннымі звярамі: ён кладзе буйвала, льва, зубра, аленя, чатыры туры, чарговага аленя і, на канец, кабана... На матывах гэтых легенд нямецкі кампазітар Рыхард Вагнер напісаў цыкл опер. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF