Ніва № 47 (3106), 22 лістапада 2015 г.

Ручнікі Гарадоцкай зямлі

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Прыкладна семдзесят народных ручнікоў, пазычаных дваццаццю пяццю жыхарамі Гарадоччыны, прадстаўлены 12 лістапада на адкрытай выставе ў Гмінным цэнтры культуры ў Гарадку. Кожны ўнікальны, са сваёй гісторыяй і душой. Найчасцей зробленыя з крамнага палатна, але таксама самастойна вытканыя. Упрыгожаныя плоскім гафтам або вышыўкай крыжыкам. З уласнаручнымі, мудрагеліста сплеценымі карункамі. З кветкавымі ўзорамі, хоць у карунках таксама і з птушынымі. Іх уладальнікамі, на самой справе гаспадынямі, на гэтую выставу пазычаныя, а часам і спецыяльна для гэтага выпадку дастанымі з глыбіні сундукоў. Часам, успамінаючыя сваю славу, калі ўпрыгожвалі іконы ў кутах дамоў, а часам — як адзін з іх — выратаваны са сметніцы, выпадкова знойдзены цяперашняй уладальніцай.

Уражваючая багаццем узораў выстава «Народныя ручнікі Гарадоцкай зямлі» была падрыхтавана Даротай Сульжык, майстрыхай валення, супрацоўніцай ГКЦ у Гарадку, кіраўніком «Гарадоцкіх навін». Гэта яна з красавіка пачала збіраць ручнікі па ўсёй ваколіцы, натхнёная сустрэчай з Алінай Дэмбоўскай з філіяла Падляшскага музея ў БельскуПадляшскім, аўтаркай выставы і сааўтаркай альбома, прысвечанага ручнікам Бельшчыны. У размове з «Нівай» падчас адкрыцця прэзентацыі Дарота Сульжык прыгадвала:

— Водгалас на пачатку быў невялікі, заявілася ў пачатку толькі адна асоба, якая прынесла тры ручнікі. З часам інфармацыя, што я іх збіраю, распаўсюдзілася з вуснаў у вусны. У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF