Ніва № 47 (3106), 22 лістапада 2015 г.

Абрады на сцэне

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Дваццаць другі раз Беларускае грамадскакультурнае таварыства арганізавала агляд «Беларускі абрад на сцэне». Як адзначыў віцэстаршыня Галоўнага праўлення БГКТ Васіль Сегень, ён у календары падзей асабліва важны, таму што звяртаецца да мінулага — беларускіх традыцый на Беласточчыне, да звычаяў і абрадаў продкаў, якія дзенідзе захоўваюцца яшчэ, і спрабуюцца перадавацца наймалодшаму пакаленню. Сёлета ў рамках агляду выступіла адзінаццаць груп, з удзелам у асноўным старэйшых па ўзросце, для якіх прадстаўленыя абрады яшчэ ёсць у памяці жывой традыцыяй.

Агляд інаўгуравалі на сцэне сядзібы БГКТ у Беластоку 8 лістапада (другі выпуск у падляшскай сталіцы — 20 лістапада). Дэманстрацыі адбыліся таксама ў ДубічахЦаркоўных і БельскуПадляшскім. Таксама сёлета стваральнікі тэатралізаваных абрадных сцэнак карысталіся пісьмовымі і вуснымі крыніцамі. Гэтак было і падчас першай часткі агляду ў Беластоку, дзе на сцэне выступілі ўсяго дзве групы: з Дашкольнага і школьнага Комплексу ў Нарве пад апекай настаўніцы беларускай мовы Ніны Абрамюк і дзіцячамоладзевы «Антракт» з БельскаПадляшскага пад наглядам Альжбеты Фіёнік. Маладыя з Нарвы паказалі «Капанне бульбы», тобок, аднавілі традыцыі, якія суправаджалі палявыя працы. Выступілі дзеці з пятага і шостага класаў пачатковай школы, гімназісты, а таксама адзін вучань з Беластока, унук апякункі групы. Ніна Абрамюк:

— Кожны год мы прымаем удзел у гэтым аглядзе і штогод прывозім іншыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF