Ніва № 47 (3106), 22 лістапада 2015 г.

Управа працягу

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Вось 9 лістапада ў падляшскім самаўрадзе ўсё высветлілася. У трэцім падыходзе маршалкам стаў Ежы Ляшчынскі з ПСЛ. Тыдзень таму я пісаў пра дзве няўдалыя спробы абраць маршалка. Нагадаю толькі, што падчас перадапошняй сесіі, у сувязі з адданнем трох несапраўдных бюлетэняў і выхадам з залы абражанага Яраслава Дважанскага з Грамадзянскай платформы, кандыдатура аграрніка Багдана Дыюка ад кааліцыі ПСЛГП не прайшла. У гэты раз былы маршалак, а цяпер дэпутат Сейма, Мечыслаў Башко запрапанаваў на гэтую пасаду пражываючага ў Цеханоўцы былога намесніка дырэктара падляшскага рэгіянальнага аддзела Агенцтва рэструктурызацыі і мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі ў Ломжы Ежы Ляшчынскага (54 гады). Да гэтага часу быў ён — так як і Багдан Дыюк — ПСЛаўскім членам падляшскай управы. Мечыслаў Башко прадставіў яго радным наступным чынам: «Гэта чалавек з вопытам працы ў дзяржаўных агенцтвах. Ён прайшоў усе магчымыя палітычныя ўзроўні. Гэта асоба вядомая, паважаная, а як член падляшскай управы ён вельмі добра выконваў свае абавязкі».

У ходзе тайнага галасавання яго кандыдатура атрымала падтрымку сямнаццаці радных. Нагадаю, што ў сейміку з трыццаці дэпутатаў ПСЛ мае дзевяць радных, ГП — восем, а адзін радны — ад лявіцы. У сваю чаргу апазіцыйны клуб Права і справядлівасці, прадстаўлены дванаццаццю самаўрадаўцамі, запрапанаваў свайго кандыдата — раднага Лукаша Сякерку, які атрымаў падтрымку трынаццаці радных. Кандыдата ПіС, хутчэй за ўсё, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF