Ніва № 47 (3106), 22 лістапада 2015 г.

Усё на продаж

Міраслаў ГРЫКА

Адказнасць — вялікае слова. Толькі адказнасці за словы быццам бы ўсё менш. Але ўсё больш і больш крывадушнасці, цынізму, несумленнасці. Гэта паказвае, што рухаючая сіла адказнасці перакладваецца на практыку. Так у дзяржаўнай, як і ў прыватнай сферы. Чым больш слабее яе канцэптуальнае здзяйсненне, тым больш у паўсядзённым жыцці бязладзіцы, безгалоўя, ілжы. Чым больш несправядлівасці і хлусні ў грамадскім жыцці, тым больш размываецца важнасць індывідуальнай адказнасці. Дарэчы, яе прагрэсіўная дэградацыя ў абедзвюх сферах, дзяржаўнай і прыватнай, з’яўляецца ўзаемным уздзеяннем. Калі грамадскія асобы, надзеленыя грамадскім даверам, кажуць адно, а робяць іншае, гэта сутнасная супярэчнасць — гэта супярэчнасць, якая апраўдвае інтымнае, як бы ні было, пытанне аб тым, ці яны паводзяць сябе ў асабістым жыцці таксама: здраджваючы сваіх мужа ці жонку, хоць абяцалі ім лаяльнасць да смерці; даючы дзіцяці плескача замест абяцанай зорачкі з неба; паляпваючы па спіне сябра, у той час пішучы даносы на яго; хлусячы, што кажуць праўду... Ці такое неадназначнае спрэчнае стаўленне склалася ў іх з дапамогай выхавання ў сямейным доме? У школе? Вось я ненаўмысна выклікаў несмяротнага злога духа спрэчкі, што было раней: курыца ці яйка? Ці палітыкі таму такія крывадушныя, што цемрашаламі былі і іх бацькі? Чыноўнікі халодныя і нячулыя да пакут заяўнікаў, бо ў дзяцінстве выпрабавалі тое ж самае са сваімі бацькамі? А настаўнікі, лекары, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF