Ніва № 47 (3106), 22 лістапада 2015 г.

Чацвёрты самалёт

Віктар САЗОНАЎ

У Парыжы тэракт. Людзі разгубленыя. Яны не могуць зразумець, што адбылося. І сапраўды, каб зразумець чаму людзей забіваюць проста за тое, што яны людзі, трэба зламаць ужо ўсталяваны за апошнія гады, штучна створаны і імплантаваны ў еўрапейскую свядомасць светагляд.

Трэба паіншаму глянуць на чалавецтва. Трэба зразумець, што такія каштоўнасці як павага да чалавечага жыцця ўсталёўваліся ў той жа Францыі вякамі. Што ад таго моманту, калі ў Парыжы кругласутачна выкарыстоўвалася гільяціна да моманту, калі была адменена смяротная кара прайшоў цэлы цывілізацыйны перыяд, у якім не ўсе народы бралі ўдзел. Многім не пашанцавала так як еўрапейцам. Шкада. Але факт застаецца фактам. І акурат тое, што гэты факт не хочуць улічваць еўрапейскія палітыкі і стварае для крывавых тэрарыстаў лёгкую мажлівасць для антычалавечых праяў.

Яны прыязджаюць у Еўропу замаскіраваныя пад бясконцую плынь уцекачоў з нянавісцю да ўсяго еўрапейскага. Яны бяруць у еўрапейскіх валанцёраў ежу і вопратку ў той самы момант, калі складаюць планы па забойстве гэтых людзей. Еўрапейскія палітыкі выдаткоўваюць вялікія мільярды для таго, каб іх пракарміць. А вось на тое, каб зрабіць з іх людзей з еўрапейскім мышленнем, грошай не хапае.

Наадварот, агітацыя ідзе ў тым кірунку, каб еўрапейцы перасталі быць еўрапейцамі. Агітаваць за еўрапейскія традыцыйныя каштоўнасці лічыцца на дадзены момант ужо кепскімі паводзінамі. Нават міністры культуры некаторых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF