Ніва № 47 (3106), 22 лістапада 2015 г.

Драўляная спадчына нашага рэгіёна

Уршула ШУБЗДА

Адзінаццаты раз запар у Цеханоўцы 8 лістапада быў падведзены Конкурс на найлепш захаваны будынак драўлянага дойлідства. Як не дзіўна, найбольш узнагарод трапіла да ўласнікаў аб’ектаў з беларускіх вёсак. Драўляныя хаты, гаспадарчыя будынкі, млыны — гэта прыклад даўняга будаўніцтва, якое характэрнае для ўсходняй часткі Падляшскага ваяводства. Драўляная архітэктура мае вялікае значэнне для культурнай тоеснасці жыхароў нашых вёсак. Нацыянальная ідэнтычнасць — нягледзячы на глабалізацыю — добра бачная праз архітэктуру, якая з’яўляецца часткай культуры кожнага народа.

Адным з самых важных паказчыкаў культурнай самабытнасці ваяводства з’яўляецца драўлянае будаўніцтва, якое захоўвае і па гэты дзень свой рэгіянальны характар. На жаль, у апошнія дзесяцігоддзі значна паскорыўся працэс яго заняпаду, усё больш і больш будынкаў паўстае з новых, і ў той жа час больш трывалых матэрыялаў. З сельскага пейзажу знікаюць драўляныя асабнякі, адрыны, свірны, млыны, клуні, ветракі і многія іншыя віды будынкаў, якія да нядаўняга часу здаваліся ўласцівымі яму элементамі. У час конкурсу вылучаюцца не толькі найбольш каштоўныя аб’екты драўлянага будаўніцтва, але таксама звяртаецца ўвагу на спосаб выкарыстання такога будынка.

Першае месца ў ХІ выпуску Конкурсу на найлепш захаваны будынак драўлянага дойлідства ў Падляшскім ваяводстве заняла хата з мясцовасці Старая Разадранка, што на Сакольшчыне. Дом (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF