Ніва № 46 (3105), 15 лістапада 2015 г.

Высяленне з пушчы (3)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Сёлета адзначалася сямідзесяцігоддзе завяршэння Другой сусветнай вайны: сямідзесяцігоддзе перамогі над нацысцкай Германіяй. Нацысцкая дзяржава была наладжана паводле нацысцкай ідэалогіі: якая адклікалася да старагерманскай гераічнай міфалогіі з „чыстымі расава” волатамі. Насельнікамі новай утопіі мелі быць чыста „арыйскія” немцы: а ў лясах, у выніку расавай апантанасці, мелі паявіцца зрэканструяваныя шляхам генетычнага скрыжоўвання вымерлыя віды жывёл, у іх ліку туры. Узорным арыйскім раем мела стаць тэрыторыя Белавежскай пушчы. На захаваным здымку з берлінскай міжнароднай паляўнічай выставы 1937 года Герман Герынг: другі пасля Гітлера ў фашысцкай іерархіі, пахіляецца над макетам Белавежскай пушчы, побач якога тураў рог...

Мікалай Раманчук: — Пасля высялення Ціхаволі ў канцы ліпеня 1941 года, паставілі немцы малацілку ў нас на панадворку і савецкія палонныя малацілі, і веялі, збожжа бралі ў мяшкі і немцы некуды яго вывозілі. Дзве трэці Ціхаволі было спалена, а той кончык ад царквы яшчэ астаўся. І ў гэтым кончыку акурат наша хата была. Тата атрымаў у ялоўскага нямецкага камісара пропуск у Ціхаволю, бо яшчэ агароды былі невыкапаныя, і хацелася дзе што з агародаў сабраць. Яшчэ на нашым гарышчы вокны падвойныя былі, а забіраць нельга было — маглі б забіць. Але тата зарызыкаваў. Хутчэй з агарода забраў, што там было дазволена браць, ускочылі на гарышча, вокны спусцілі, і на фуру, завалілі іх зверху і прывезлі ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF