Ніва № 46 (3105), 15 лістапада 2015 г.

Bulbamovie ’15

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Сёлетні, пяты, выпуск Варшаўскага беларускага кінафестывалю «Bulbamovie» адбыўся ў ценю аб’явы ўступлення ў сілу ўказа прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі «Аб мерах па дзяржаўнай падтрымцы і стымуляванні развіцця кінематаграфіі ». Паводле яго, вытворчасць любых фільмаў у гэтай краіне зможа праходзіць толькі са згоды Міністэрства культуры, а за выдачу дазволу будзе спаганяцца аплата (немалая), і зацвярджэнні будуць выдавацца толькі пасля ацэнкі сцэнарыяў спецыяльна прызначанай камісіяй. Такім чынам, усё больш і больш дынамічна развіваючамуся беларускаму незалежнаму кіно пагражае пацыфікацыя — такія фільмы могуць атрымаць статус нелегальных. Назіральнікі беларускага кінематографа, аднак, сцвярджаюць, што ўказ можа прынесці іншы эфект: супраціў фільмоўцаў і выбух гэтак званай новай хвалі беларускага кіно.

Асноўная частка — конкурсная — фестывалю сёлета адбывалася ўпершыню ў Мінску. У апошні дзень польскай яго часткі паказалі тры ўзнагароджаныя фільмы ў Варшаве, г.зн. «Адной крыві» Мітры Сямёнава (таксама прыз гледачоў), «Пасху» Дар’і Юркевіч і «Кансьержa» Роберта Сенекі. На думку культуролага, кіназнаўцы і суарганізатара беларускай часткі фестывалю Максіма Жбанкова, кінапраекты беларускага незалежнага кіно, прадстаўленыя на «Bulbamovie» пазбаўлены савецкіх клішэ, а сам фестываль — свайго роду антыБеларусьфільм.

Вачыма італьянца і немца

У варшаўскім культавым кінатэатры «Муранаў» 2325 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF