Ніва № 46 (3105), 15 лістапада 2015 г.

У Сібір іх не выслалі

Іаанна ЧАБАН

Надта бедныя былі. Бедавалі, хаця выводзіліся з багатых шляхецкіх родаў. Дзякаваць Богу, цяпер нічога ім не бракуе. Вялікая мураваная хата, некалькі гаражоў для аўтамабіляў і сельгастэхнікі, усё, чаго пажадае заўсёды закаханая ў зямлю душа шляхціца. Адна бяда, што жонкі няма.

— Бяда альбо і шчасце, — прабую суцяшаць свайго суразмоўцу.

— Наймалодшы сын захацеў застацца на гаспадарцы, але жонкі так і не знайшоў, — хвалюецца незадаволены бацька, 85гадовы Леанард Шчансновіч са Шчасновіч.

Маці спадара Леанарда, Леакадыя Горчак, прыйшла сюды замуж з суседніх Гарчакоў, а бабуля, у дзявоцтве Галашэўская, была падвіленскай літоўкай. У Гарчакі прывёз яе дзед, Ян Гарчак — жаўнер на службе ў царскай арміі. Закахаўся. Адзінай у вёсцы літоўцы не было з кім гаварыць на роднай мове, толькі ўнукам часам нейкія словы тлумачыла. Усётакі кропкай гонару спадара Леанарда з’яўляецца дзед са Шчасновіч, мецэнат Адам Шчансновіч. Хаця вучаны, ад гаспадаркі ніколі не адракаўся. Хату пакідаў толькі тады, калі трэба было ехаць у суд. Гаварылі, што настолькі добра ведаў сваю прафесію, што нават міравога суддзю перамагаў.

— А хто такі міравы суддзя? — пытае мяне спадар Шчансновіч

— Мабыць абаронца, адвакат, — адказваю няўпэўнена.

Так жылося Шчансновічам да 1914 года, да пачатку вялікай вайны. Расейцы спадзяваліся, што праз вёску пойдзе фронт. Загадалі пакінуць хаты, а потым усё спалілі. Каталіцкія Шчансновічы ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF