Ніва № 46 (3105), 15 лістапада 2015 г.

Юбілей Брэсцкага ўніверсітэта

Адам БОБРЫК

Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна адзначыў 70гадовы юбілей. З гэтай нагоды адбылося шмат мерапрыемстваў навуковага, культурнага і спартыўнага характару. Самым важным момантаў святкаванняў было ўрачыстае пасяджэнне Сената БрДУ 30 кастрычніка. Прыняло ў ім удзел шмат гасцей не толькі з навуковых цэнтраў Беларусі, але таксама з Польшчы, Нямеччыны, Італіі, Расіі, Украіны, Казахстана.

Вышэйшая навучальная ўстанова ў Брэсце — першапачаткова Настаўніцкі інстытут — была заснавана ў 1945 годзе. У 1949 г. пераўтворана яна была ў Педагагічны інстытут, а ў 1995 г. атрымала ранг універсітэта (тады рэктарам быў праф. Васіль Сцепановіч, у 19992015 гг. выкладчык ПрыродазнаўчаГуманітарнага ўніверсітэта ў Седльцах). Цяпер у структуры БрДУ працуе 10 аддзяленняў і каледж у Пінску. На філалагічным аддзяленні можна атрымаць некалькі спецыяльнасцей па беларускай мове. Як з гонарам адзначаюць працаўнікі, філалагічны факультэт працуе ад пачатку існавання вучэльні. У групе першых абітурыентаў былі таксама настаўнікі беларускай мовы. У саракавых гадах філалагічным аддзяленнем кіраваў Міхаіл Дуброўскі — выкладчык беларускай літаратуры

Цяпер на дзённых і вячэрніх аддзяленнях вучыцца 8,5 тыс. студэнтаў. Займаюцца з імі 506 выкладчыкаў. З 3 мая 2014 г. рэктарам БрДУ з’яўляецца праф. Анна Сендзер (у 20012007 гг. працавала выкладчыкам ПрыродазнаўчаГуманітарнага ўніверсітэта ў Седльцах). БрДУ заключыла 54 дамовы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF