Ніва № 46 (3105), 15 лістапада 2015 г.

Мікола Яноўскі — аграном і мастак

Аляксей МАРОЗ

Размова з Мікалаем Яноўскім са Старога Беразова, шматгадовым аграномам і земляробам, жывапісцам.

— Цяпер людзі ведаюць Вас як жывапісца, таленавітага самавука, з пад пэндзля якога выходзіць многа алейных карцін. Вы пражылі 75 гадоў, інакш кажучы, тры чвэрці ад сотні, і многія жыхары Чыжоўскай і Гайнаўскай гмін ведаюць Вас таксама як шматгадовага агранома, які ўводзіў новыя метады гаспадарання ды правёў многа курсаў на званне «кваліфікаваны земляроб», якое дазваляла сялянам стаць паўнапраўнымі земляробамі і набыць зямлю для гаспадарання.

— Я перш за ўсё быў гаспадаром, абрабляў каля 10 гектараў зямлі і разам з жонкай Верай гадавалі кароў і свіней. Калі, рэзаўшы драўніну крайзэгай, я моцна скалечыў нагу, паявіліся ў мяне клопаты з хадзьбой, цяжка было хадзіць за канём па полі. Я не ведаў, ці змагу доўга гаспадарыць, і рашыўся здабыць сельскагаспадарчую адукацыю і пайсці на працу, якая дасць мне пастаянны заробак. Я стаў завочна вучыцца ў Сельскагаспадарчым тэхнікуме ў Ружаным Стоку. Закончыўшы школу, коратка працаваў у Гайнаўцы. Калі ліквідавалі паветы, патрабавалі двух аграномаў у Чыжоўскай гміне. І я там стаў працаваць аграномам. Хаця ўвесь час я займаўся з гаспадарамі гэтай гміны, пасля маімі працадаўцамі сталі Ваяводскі асяродак сельскагаспадарчага прагрэсу і Асяродак сельскагаспадарчай кансультацыі ў Беластоку. У Чыжоўскай гміне і для жыхароў сваёй вёскі, Старога (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF