Ніва № 46 (3105), 15 лістапада 2015 г.

Выбары з праломам

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Вось у нас ёсць новы маршалак Падляшскага ваяводства. Стаў ім менавіта пасля абрання дэпутатам Сейма былога маршалка, то ёсць Мечыслава Башко — яго калега па партыі, член ПСЛ і былы член управы ваяводства Багдан Дыюк... Так меў пачынацца гэты тэкст, але новага маршалка да моманту выхаду гэтага нумара «Нівы» не абралі. Кандыдатура Багдана Дыюка не была падтрымана неабходнай большасцю. А ўсё было вось так.

ПСЛ, якая ў ваяводскім сейміку мае дзевяцёх радных, перад планаванымі выбарамі новай управы заявіла ў СМІ, што не выключана ў гэты раз кааліцыя з клубам ПіС, які налічвае дванаццаць радных. Відавочна, аглядаліся на тое, як дагаворваюцца кааліцыі з сялянскай партыяй у іншых ваяводствах, дзе ПСЛ кіруе сумесна і дзе сітуацыя пасля нядаўніх парламенцкіх выбараў у іх управах падобная, і таму неабходнае абранне новай управы. Аглядаліся і на тое, ці напэўна ПіС ва ўрадавапарламенцкім маштабе не будзе патрабаваць кааліцыянта ў выглядзе менавіта сялянскай партыі. Не патрабавала. Свайго кандыдата на маршалка ПСЛ не выяўляла. Грамадзянская платформа (мае ў Падляшскім сейміку восем радных) да канца аптавала за існуючай кааліцыяй, дзякуючы якой да гэтага часу ў ваяводскай управе з пяці асоб двух членаў ГП засядае ў якасці намеснікаў маршалка: Анна Нашкевіч і Мацей Жыўна (былы ваявода, які прайграў выбары ў Сенат на Беласточчыне з Янам Дабжынскім з ПіС — былым ваяводскім радным і былым ваяводам і сенатарам у 20072011 гадах). (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF