Ніва № 46 (3105), 15 лістапада 2015 г.

Абсурд у галаве

Міраслаў ГРЫКА

Расіяне мяне азадачылі! Азадачылі абсурдам. Але перш, чым пра расійскую азадачанасць, некалькі слоў аб самім абсурдзе. Абсурд, гэта нонсэнс, бяссэнсіца, недарэчнасць, бязглуздзіца. Так вызначае гэтае паняцце «Слоўнік іншамоўных слоў» Аляксандра Булыкі. Бо недарэчнасці ў нашым паўсядзённым жыцці ёсць так шмат, што пара спытацца, ці наша рэальнасць гэта не проста адзін Вялікі Абсурд. Але давайце пакінем гэтае пытанне ўбаку. Таму што ў адваротным выпадку будзем сходзіць з розуму. У больш вузкім сэнсе абсурд гэта тое, што супярэчыць законам логікі. Ілюстрацыяй гэтага з’яўляецца адна з прыгод вядомага ВініПуха Алана Мілна. Вось ВініПух вырашыў наведаць свайго сябра Пятачка. Ішоўшы да яго, ён уяўляў сабе, што знойдзе яго дома, як той грэе каля камінка свае пяткі. Але ж быў здзіўлены, калі ўбачыў, што ў яго дзверы адчыненыя. «І чым больш глядзеў унутр, тым больш Пятачка там не было». Нехта крыкне цяпер — «Але гэта ж абсурд! Той факт, што гледзячы ўсё глыбей у нутро чагонебудзь, не азначае, што нечага там усё менш і менш». На самой справе, гэта абсурд, нонсэнс, бязглуздзіца. Але звярніце ўвагу, колькі гэтая бессэнсоўнасць змяшчае глыбокага сэнсу. Давайце возьмем Расію... Чым больш у яе паглыбляцца, тым больш яе ўсё менш і менш. Гэта, аднак, цяжка выкласці самымі словамі. Дык можа лепш было б грымнуцца галавой аб сцяну? Хаця... ці варта гэтак? Ужо гэта пад сумненне паставіў незабыўны афарыст, аўтар бліскучых «Непрычасаных думак» (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF