Ніва № 45 (3104), 1 лістапада 2015 г.

Высяленне з пушчы (2)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Агульна вядома, што нацысцкая ідэалогія прадбачвала расавую ачыстку чалавечага роду — мела астацца толькі „чыстая” арыйская раса. Менш затое вядома, што нацысты прадбачылі таксама расавую „праўку” і звярынага свету, „знявечаную” ў выніку прыручэння жывёл для свойскіх патрэб, у выніку чаго тыя жывёлы страцілі свае першапачатковыя прыметы: у тым ліку сілу і дзікасць характару. Нацыстам мроілася адраджэнне асабліва тых жывёл, якія ўзгадваліся ў звязаных з германскімі плямёнамі фантастычных легендах. Вось на такія „расава чыстыя” дзікія жывёлы меў паляваць галоўны „арыйскі” паляўнічы Герман Герынг. Месцам, дзе мелі б адбывацца гэтыя намроеныя падзеі, мела стаць Белавежская пушча, дзе захавалася тое прыроднае асяроддзе, якое ўяўлялася „чыста арыйскім”; яго толькі трэба было ачысціць з неарыйскага „забруджання”.

Люба Раманчук: „Нас, Масева, вывезлі 26 ліпеня, у суботу. Тата з дзядзькам Федзем пайшлі акурат у Куты, як гэта ў нас называлася, касіць. А тут ужо цэлая вёска немцаў наехала; нехта паведаміў нашых мужчын пра гэта і яны з’явіліся. У нас жыло дзве сям’і, то прызначылі нам дзве фуры і дзве каровы можна было забраць. Але маму, бабу і мяне то павезлі самаходамі, а тата з дзядзькам асталіся пры фурах. Але што ж узяць на такі жалезнячок? Шмат чаго асталося, бо ж, напрыклад, зімовы абутак на гарышчы ў той час, улетку, быў. Мама ці баба расчынілі хлеб і не спяклі; так ён у дзежцы і астаўся. Там, дзе цяпер клуб, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF