Ніва № 45 (3104), 1 лістапада 2015 г.

Спасылаючыся на забыццё (2)

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Несумненна, «Дзяды. Брэсцкая крэпасць» Паўла Пасіні, зрэалізаваныя ў Брэсцкім акадэмічным драматычным тэатры, якіх польская прэм’ера адбылася падчас Тэатральных канфрантацый у Любліне, не пакідаюць гледачоў абыякавымі. Ужо на пачатку спектакля — пасля пралога на фоне фота манументальнага помніка з тэрыторыі Брэсцкай крэпасці — акцёры вядуць гледачоў за рукі да асноўнай тэатральнай прасторы, дзе іх пераносяць у свет гісторый, пахаваных у калектыўнай беларускай і польскабеларускай памяці і дзядоўскіх абрадаў з закліканнем духаў, не спазнаючых спакою — зваротам да сумленняў. Саўдзельнічаюць яны ў тэатральных рытуалах, пасаджаныя вакол цыркулярнай, рухаючайся сцэны, а за іх спінамі глядзяць на іх белыя маскі. У рэшце рэшт паддаюцца рытму паўтараных акцёрамі як мантра слоў: «Цёмна, людзі, сумна, людзі, штота будзе, штота будзе». Яны чакаюць выбуху, які можа прывесці да катарсісу. Але выбух не адбываецца.

Як мы пісалі на мінулым тыдні, у беларускую адаптацыю Міцкевічавых «Дзядоў» Павел Пасіні ўплёў партызанскія гісторыі паруску з Другой сусветнай вайны, пачутыя на Палессі, ці аб халакосце — успаміны аб пацыфікацыі брэсцкага гета ў 1942 г. Асабліва моцна гучаць у прадстаўленні сцэны гвалту, пры ўдзеле сенатара (Сяргей Пяткевіч) час ад часу бязлітасна таптаўшага параскладваныя без ладу і перакладваныя на кожным кроку іншымі героямі мацэвы — габрэйскія надмагіллі. Бездапаможны Конрад (Вячаслаў Цыцкоўскі) спрабуе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF