Ніва № 45 (3104), 1 лістапада 2015 г.

Прэзідэнцкае вета

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

На наступны дзень пасля парламенцкіх выбараў, тобок 26 кастрычніка, прэзідэнт Анджэй Дуда наклаў вета на закон ад 25 верасня аб унясенні змяненняў у закон аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальнай мове. Мы пісалі пра закон шмат разоў, і ў апошні раз аб яго прыняцці. Адмаўляючыся падпісаць прэзідэнт успамінаў: «Гэты акт уводзіць шэраг змяненняў у Закон ад 6 студзеня 2005 г. аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальнай мове. Сумненні Прэзідэнта РП выклікае папраўка арт. 9 Закона, якая ўвяла магчымасць выкарыстоўвання перад органамі павета побач дзяржаўнай мовы, у якасці дапаможнай мовы, мову меншасці. Згодна з дзейным заканадаўствам, ёсць такая магчымасць толькі ў выступленні перад гміннымі ўладамі. Магчымасць выкарыстання дапаможнай мовы абазначае, што асобы, якія належаць да меншасці, маюць права звярнуцца да органаў гміны і павета на дапаможнай мове ў пісьмовай ці вуснай форме, атрымаць па запыце адказ на дапаможнай мове ў пісьмовай ці вуснай форме, а таксама атрымаць па запыце даведкі, складзеныя на дзяржаўнай і дапаможнай мовах». Права на выкарыстанне дапаможнай мовы маюць мець таксама грамадзяне іншых дзяржаўчленаў Еўрапейскага Саюза і дзяржаўчленаў Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю (EFTA) — удзельнікаў пагаднення аб Еўрапейскай эканамічнай прасторы. У абгрунтаванні можна прачытаць: «Прэзідэнт РП падаў пад сумненне адсутнасць ацэнкі фінансавага ўплыву на бюджэты паветаў і гмін, звязаных з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF