Ніва № 45 (3104), 1 лістапада 2015 г.

Уключы разнароднасць

Іаанна ЧАБАН

Шматмоўная бібліятэка ў Осла на сённяшні дзень распараджаецца калекцыяй кніжак на 64 мовах свету, у тым ліку польскамоўнымі выданнямі. Палякі з’яўляюцца найбольш шматлікай групай эмігрантаў, прыбылых у Нарвегію апошнім часам.

— Якое стаўленне вашых бібліятэк да патрабаванняў чытачоў з ліку этнічных меншасцей? — пытаю Адбёрна Гансена, прадстаўніка той жа бібліятэкі.

— Нацыянальных меншасцей у нас няшмат і яны невялікія. Гэта саамы на поўначы краіны і ромы, якія прыехалі ў Нарвегію шмат гадоў таму. Нацыянальныя меншасці ўжо з самага вызначэння нарвежцы. Яны не эмігранты, таму не знаходзяцца ў кампетэнцыі Шматмоўнай бібліятэкі ў Осла. Знявагай і ў кепскім смаку тут трактаванне нацыянальных меншасцей нароўні з эмігрантамі. Іх абслугоўваюць мясцовыя бібліятэкі, гэта іх святы абавязак. Ёсць кніжкі пра саамаў, але, на жаль, кніжак на саамскай мове выдаецца штораз менш, а без гэтага, як вядома, нацыя не ператрывае.

З Адбёрнам сустрэліся мы ў Варшаве на Агульнапольскім кангрэсе бібліятэк „Уключы разнароднасць”, які праходзіў з 22 па 23 кастрычніка.

Кангрэс арганізаваў Фонд развіцця інфармацыйнага грамадства (ФРІГ) ў садзеянні з Аб’яднаннем польскіх бібліятэкараў і Аб’яднаннем практыкаў культуры. Праходзіў ён пад медыйным патранатам, між іншым, тыднёвіка „Палітыка” і І праграмы Польскага радыё. Богна Мразоўская з Фонду развіцця інфармацыйнага грамадства, сааўтарка ідэі праекта і яго арганізатарка, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF