Ніва № 45 (3104), 1 лістапада 2015 г.

«Бежанства» на мастацкіх працах Данеля Грамацкага

Аляксей МАРОЗ

Гайнаўскага мастака Данеля Грамацкага часта спатыкаў я на выставах у Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы. Там знаходзіцца яго майстэрня, у якой апошнім часам многа працаваў. Мастак рыхтаваў работы да дзвюх персанальных выстаў: манатыпіі — на выставу пра бежанства, якая цяпер знаходзіцца ў Музеі ў БельскуПадляшскім, і алейныя карціны з рознымі тэмамі — на экспазіцыю ў Гайнаўскім доме культуры. У мінулым Данель Грамацкі прыступіў да праекта «Беларускі алфавіт мастацтва», у рамках якога Беларускі музей арганізаваў яму персанальную выставу і выдаў альбом рэпрадукцый яго лепшых карцін. Альбом увайшоў у састаў «Слоўніка беларускіх мастакоў», які прэзентуе творчасць беларускіх мастакоў з Польшчы і Рэспублікі Беларусь. Раней з ахвотнымі вучыцца мастацтву займаўся ў белмузеі славуты гайнаўскі мастак Віктар Кабац. Цяпер з пачаткоўцамі заняткі вядзе Данель Грамацкі, а яго вучань Міраслаў Хіліманюк стаў лаўрэатам Агляду непрафесійнага мастацтва Гайнаўскай зямлі ў катэгорыі жывапісу. Віктар Кабац, якому сёлета споўнілася 80 гадоў, перадаў Данелю Грамацкаму таксама арганізаванне Міжнароднага жывапіснаразьбярскага пленэру «Нараўка», які сам стварыў і ўдала ладзіў звыш 10 гадоў. У гэтым годзе ў нараўчанскім пленэры прыняў удзел Станіслаў Асташэўскі, старшыня Беластоцкага аддзялення Саюза польскіх мастакоў «Польскае прыкладное мастацтва», які ўдзельнічаў у ранейшых пленэрах.

— Віктар Кабац (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF