Ніва № 45 (3104), 1 лістапада 2015 г.

Парламент без «нашых»

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Як ужо ведаеце, у парламенце, якога склад выбіралі мы 25 кастрычніка, не будзе ніводнага прадстаўніка са спасылкай на беларускае, праваслаўнае асяроддзе або які з яго выводзіцца. З хранікёрскага абавязку і на старонках «Нівы» зафіксую, што ў Сейм ад нашага рэгіёна ўвайшлі восем дэпутатаў ад ПіС (агулам камітэт гэтай партыі атрымаў тут падтрымку 45,4 прац.), на чале з лідарам у рэгіёне кіруючай цяпер самастойна ў краіне партыі Кшыштафам Юргелем, рашучым пераможцам выбараў на Падляшшы — атрымаў ён 44 620 галасоў. Акрамя таго, у парламент трапілі з Грамадзянскай платформы старшыня падляшскай ГП Роберт Тышкевіч (19 453 галасоў), прадпрымальнік, сын Владзімежа Цімашэвіча, Тамаш Цімашэвіч (14 496), і Бажэна Камінская з Сувалкаў. З выбарчага камітэта «Кукіз’15» мандат здабыў 25гадовы Адам Андрушкевіч, лідар мясцовых структур радыкальна нацыяналістычнай «Усяпольскай моладзі». «Сучасную» Рышарда Пэтру з Падляшша будуць прадстаўляць сын прэзідэнта Беластока, бізнесовец Кшыштаф Трускаляскі і ад ПСЛ Мечыслаў Башко (7 010 галасоў; на апошніх выбарах у ваяводскі сеймік падтрымала яго 16 346 выбаршчыкаў), які ў сувязі з выбарам у Сейм адмовіўся ад функцыі маршалка ваяводства, што неўзабаве спрычыніцца да выбару новай цэлай ваяводскай управы (верагодна, паранейшаму ў кааліцыі ПСЛГП).

У Сенаце будуць засядаць прадстаўнікі Падляшша толькі ад Права і справядлівасці: Ян Дабжынскі — былы сенатар, ваявода і радны сейміка, Багдан (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF