Ніва № 45 (3104), 1 лістапада 2015 г.

Пякельныя схільнасці

Міраслаў ГРЫКА

Змены, змены, змены... Нічога незвычайнага. Кажуць, чалавечы мозг кожныя сем гадоў перамяняе ўсе зношаныя клеткі, спраўна прытым перамяшчаючы захаваныя ў іх інфармацыі і вопыт у новыя. Такім чынам, захоўваецца пераемнасць чалавечага характару. Іншая справа, калі гэты працэс падлягае тонкім парушэнням, даючы ў выніку сціранне нейкай інфармацыі або празмерную экспазіцыю іншай, поўнасцю змяняючы іх папярэднюю храналогію, а нават іерархію. Тое, што здавалася быць надзвычай важным, аказваецца, практычна не мае значэння. Ці наадварот. З часам, усё, што адбываецца ў мозгу, складваецца паводле нейкага парадку. Неабавязкова такога ж парадку, як і папярэдні. Гэтае правіла распаўсюджваецца таксама на палітыку. Грамадзянская платформа правіла ў Польшчы восем гадоў, па меншай меры, на адзін год задоўга. Так моцна знасілася. Прыйшоў час для перамен. Рана ці позна, аднак, прыйдзе пара на змены.

Амаль паўсюднае і здаўна сфармуляванае патрабаванне змен на польскай палітычнай сцэне, нарэшце, знайшло сваё задавальненне ў выбарах у нядзелю 25 кастрычніка. Ужо на світанні, менавіта ў 3 гадзіну, мы падаліся назад у часе, перавёўшы стрэлкі гадзіннікаў на 2 гадзіну. Без сумневу, гэты факт быў не проста сімвалічным. Можна было ў гэтым пераканацца ў 21 гадзіну, калі перастала абавязваць выбарчая цішыня. Стрэлкі палітычных сімпатый палякаў відавочна змянілі на выбарчым цыферблаце кірунак кручэння — з левага направа. Права і справядлівасць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF