Ніва № 45 (3104), 1 лістапада 2015 г.

Памяці паўстанцаў

Віктар САЗОНАЎ

Акцыя, прысвечаная памяці герояў палеглых за Радзіму — Дзень памяці паўстанцаў 1863 года — традыцыйна прайшла ў Свіслачы. Як заўсёды ў апошнія выходныя кастрычніка ўжо больш за дваццаць год запар ладзіцца гэтае мерапрыемства. На яго прыходзяць не толькі жыхары Свіслачы, але і прыязджаюць людзі з усёй Гарадзенскай вобласці, а таксама прадстаўнікі Мінска ды іншых гарадоў і рэгіёнаў Беларусі. Гэтае мерапрыемства адкрывае шэраг іншых акцый, звязаных з ушанаваннем продкаў і з’яўляецца пярэдаднем Дзядоў. Летась гэтая штогадовая акцыя Асамблеяй няўрадавых арганізацый была прызнана рэгіянальнай падзеяй года.

У Свіслачы грамадскімі актывістамі і краязнаўцамі была знойдзена магіла Віктара Каліноўскага, роднага брата кіраўніка паўстання Кастуся Каліноўскага. Віктар Каліноўскі быў ідэйным натхняльнікам свайго брата. На жаль, ён не дажыў да паўстання. Яго ж брат, нацыянальны герой беларусаў Кастусь Каліноўскі, узняў узброены супраціў супраць акупантаў. Ён быў схоплены ворагам і павешаны ў Вільні, а цела карнікамі было знішчана ці схавана так, каб беларусы не ведалі дзе яно. Таму гэтае мерапрыемства, Дзень памяці паўстанцаў і ўсіх палеглых за Беларусь, традыцыйна праводзіцца ў Свіслачы ля магілы Віктара Каліноўскага.

З году ў год гэтае мерапрыемства ладзіцца прыкладна па адным сцэнарыі. Арганізатары прыйшлі да высновы, што нічога мяняць не трэба, бо гэта Дзень памяці і мусіць адбывацца па беларускіх нацыянальных традыцыях (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF