Ніва № 45 (3104), 1 лістапада 2015 г.

Віншуем Алеся Барскага з 85-годдзем!

Ала ПЕТРУШКЕВІЧ

2 лістапада Алесю Барскаму споўнілася 85 гадоў. Ён вядомы найперш як паэт, навуковец. А між тым, ягоная проза, у якой паўстае незамутнёная беларуская Беласточчына, надзвычай цікавая. Прапаную чытачам „Нівы” мой роздум пра некаторыя старонкі ягонай кнігі прозы „З пабачанага і перажытага” якая выйшла друкам у 1992 г. у Мінску.

Гэта яшчэ адно цікавае слова творцы пра свет, далёкі і блізкі. Ставім на мэце прасачыць, як выяўляецца асоба аўтара, у якой ступені лучнасці знаходзіцца яна з героем, што з перажытага выхоплівае памяць, якім чынам гэта інтэрпрэтуецца. Кніга ўяўляе сабою асобныя нарысы, што, змешчаны пад адной вокладкай, успрымаюцца як адзіны мастацкі арганізм, па сутнасці ўяўляюць сабою цэласны твор, мастацкадакументальную аповесць. Гэтая цэласнасць сфармавана і кампазіцыйна, што падкрэсліваецца прадмовай „Ад аўтара”, дзе выкладзена матывацыя стварэння кнігі. Аўтар тут паўстае асобай з багатым жыццёвым досведам, якому ёсць чым падзяліцца з чытачом: „Мабыць, у кожнага чалавека на пэўным этапе яго жыцця паяўляецца жаданне расказаць аб пабачаным і перажытым. Паявілася яно і ў мяне. Тым болей, што жыццё маё прыпала на вельмі цікавы гістарычны перыяд... Пяць палітычнадзяржаўных фармацый уварвалася ў мой побыт”.

Гістарычная дадзенасць, што ўжо незваротна зафіксавана як рэальнасць, спрыяе фармаванню адметнае формы раздвоенасці душы, што ўвогуле заўсёды было характэрна беларусам рэфлексіўнага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF