Ніва № 44 (3103), 1 лістапада 2015 г.

У палескай глыбінцы (20)

Ганна КАНДРАЦЮК

Юры пазваніў камусьці з Перабродаў, каб даведацца, хто са спевакоў застаўся ў жывых. Людзі, вядома, нявечныя. За хвілінудзве ўсё высветлілася. Сярод асоб, запісаных на кампактдыску „Polesie — pieśni i ludzie”, засталася Надзея Яўсовіч, 1941 года нараджэння.

— Хочаш пагаварыць? — спытаў Юры дзелавіта, як менеджар.

— Вядома, хачу. Вэльмі хачу.

Паколькі апанавала мяне нечаканая радасць, змешаная з хваляваннем, я прыкусіла язык і замаўчала. Усё адбывалася неспадзявана, паводле лепшага сцэнарыя. Яшчэ нядаўна я змагалася з перашкодамі і страхам перад нязведанай тэрыторыяй. А тут — такое звышзразуменне і дапамога.

— У нас таксама кажуць вэльмі, — прыкмеціў Юры.

Цягам чарговых хвілін мой прыгодны знаёмы аформіў праз сваю мабілку чарговыя спатканні. У тым часе ён бойка змагаўся з выбоінамі на дарозе і распавядаў гісторыю свайго роду. Юры марыў наведаць Нямеччыну і адшукаць сям’ю свайго легендарнага дзеда.

— Па фатаграфіі, — пачаў Юры, — я падобны на яго.

Юры хацеў бы запаліць свечку на магіле дзеда, пабачыць, як ён абсталяваўся ў далёкім краі, пачуць працяг сямейнай гісторыі, якая раптам абарвалася ў сорак чацвёртым і моцна назначыла яго сям’ю.

* * *

— Мой дзед служыў у Радзівіла, — сказаў, — у апошняга, што тут жыў перад вайной.

— У князя Карла Мікалая Радзівіла?

— Не ведаю, хто гэты князь, Карл ён, ці хто? Яго палац непадалёк (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF