Ніва № 44 (3103), 1 лістапада 2015 г.

Музей ката

Ганна МОРДАНЬ

Не прытрымлівацца правілаў у гэтым музеі — адна асалода. Больш за тое, адміністрацыя асабліва не карае за непаслушэнства ў гэтым плане. Бо і немагчыма «не браць катоў на рукі» і «не набліжаць твар да жывёл на блізкую адлегласць» і гэта яны дасканала разумеюць. Тым больш, што ў Музеі ката ў Мінску валадараць сапраўдныя мілашкі — дырэктар Джымі, бухгалтар Рыжык, начальнік аддзела бяспекі Рысік і іх памочнікі.

Музей ката радуе аматараў чатырохногіх пушысцікаў з верасня. Адчыніўся ён у новабудоўлі на праспекце Дзяржынскага, каля станцыі метро «Грушаўка» (у трох прыпынках ад цэнтра). Нават у будзённы дзень, у працоўныя гадзіны, установа не пустуе. Сюды прыходзяць не толькі бацькі з малымі дзецьмі, але і арганізаваныя экскурсіі, прыязджаюць таксама госці з розных краін свету. Па словах чалавечай загадчыцы кашэчай пляцоўкі Алы Нароўскай, усе застаюцца задаволенымі ад атрыманых эмоцый. І гэта сапраўды не пустаслоўе. Аматарка сабак (якая хоча застацца ананімнай), чыё стаўленне да катоў — мякка кажучы — памяркоўнае, сказала, што час праведзены ў музеі — не змарнаваны. Да гэтай высновы безумоўна спрычыніліся жыхарыгаспадары музея. Гордая, але даверлівая Мішэль дазваляе сябе пагладзіць, але для гэтага неабходна дасягнуць яе ўзроўню і злавіць яе ў высокім доміку. Іншыя каты самі з цікаўнасцю ідуць палашчыцца, нават лезуць на рукі. Але, паколькі кацячая цярплівасць абмежаваная, у музеі ёсць месцы недаступныя для наведвальнікаў — там (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF