Ніва № 44 (3103), 1 лістапада 2015 г.

Высяленне з пушчы (1)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

11 кастрычніка 1939 года начальнік гітлераўскіх паліцэйскіх фарміраванняў Гейнрых Гімлер загадаў сфармаваць 38 паліцэйскіх батальёнаў для акупіраваных тэрыторый. У большасць з іх былі пакліканы прызыўнікі каля трыццацігадовага ўзросту. У палове красавіка 1941 года ў Вене быў сфарміраваны такі менавіта 322 паліцэйскі батальён, які ў пачатку чэрвеня быў пераведзены ў Варшаву, а месяцам пазней у Беласток. Там гэтая часць была спачатку занята ліквідацыяй яўрэйскага насельніцтва, а з 17 ліпеня расчысткай з рэштак савецкіх часцей тэрыторыі між Беластокам і КартузБярозай. 23 ліпеня батальён быў пераведзены ў Белавежу, дзе заняўся расчысткай Белавежскай пушчы пад паляўнічую тэрыторыю для рэйхс’егермайстра Германа Герынга. Як падае Лексікон Вермахта, з 25 да 31 ліпеня 1941 года, цягам аднаго тыдня, нямецкія паліцэйскія часці выселілі з тэрыторыі Белавежскай пушчы 6 446 чалавек з трыццаці чатырох вёсак...

Мікалай Раманчук, родам з Ціхаволі, які зараз жыве ў Гайнаўцы:

— Буды, што каля Белавежы, вывезлі ў пятніцу 25 ліпеня, Масева 26 ліпеня — была субота, праз нядзелю Ціхаволя яшчэ прабыла — тата хадзіў у царкву і бацюшка сказаў, што трэба метрыкі завезці ў Нараўку, бо напэўна заўтра і Ціхаволю вывезуць. Так і сталася — метрыкі завезлі ў Нараўку, то людзям было выгадна карыстацца імі. А бацюшку то і добра было, бо ў Чыжах не было бацюшкі, то ён, Васілій Васільеў, у Чыжы пераехаў, у яшчэ лепшы прыход; там ён і яго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF