Ніва № 44 (3103), 1 лістапада 2015 г.

„Зямны рай” Ванды Шышко

Іаанна ЧАБАН

Шчасновічы — адна са шляхецкіх вёсак Шудзялаўскай гміны. Людзі тут надта веруючыя і прывязаныя да сваіх традыцый. Жывуць у вялікіх хатах на ўласных хутарах, на ўласных, найдаражэйшых на свеце гектарах. На хутары Шумінскіх стаяць дзве хаты. У вялікай жыве малады гаспадар з сям’ёй, у другой, меншай — яго маці Ванда. Іду з нечаканым візітам да жанчыны, якую ўбачу ўпершыню. Спадарыня Ванда сустракае мяне з кніжкай „Мой год 1944”, якая змяшчае ўспаміны нешчаслівага, ваеннага лёсу яшчэ жывучага гродзенскага ксяндза Стшалецкага.

— Плачу, чытаючы, — кажа дрыжачым ад хвалявання голасам. — Я таксама шмат што перажыла.

Яшчэ не ведае, што і ёй прыйдзецца расказаць менавіта пра гэтыя часы. Даведаўшыся, што буду яе фатаграфаваць, шляхецкім звычаем знімае з галавы завязаную ззаду хустку. Цяпер не адрозніваецца ад любой гарадской жанчыны.

Родам яна з недалёкіх, таксама шляхецкіх, Горных Малявіч. У міжваенным перыядзе дзед, Юзэф Шышко, надумаўся прадаць малявіцкую гаспадарку і купіць зямлю ў цяпер беларускіх Паплаўцах Бераставіцкай парафіі. Там у 1931 годзе нарадзілася Ванда. А пахрысцілі яе ў самым вялікім і прыгожым бераставіцкім касцёле. У залог за Паплаўцы дзед аддаў пасаг свайго сына Аляксандра — бацькі спадарыні Ванды — 2 тысячы ў золаце. Потым раздумаўся і вярнуўся ў Малявічы, а пасаг прапаў. Ванда ведае гэта з аповедаў.

Сама добра помніць прыход саветаў і арыштаванні. У 1940 годзе ноччу ў сакольскі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF