Ніва № 44 (3103), 1 лістапада 2015 г.

Мой зямляк — селебрыці

Юрка БУЙНЮК

Апошнім часам на партале wp.pl разгарэлася вайна інтэрнаўтаў, а то дзякуючы інтэрв’ю дыджэя польскай футбольнай рэпрэзентацыі Гірка Вроны, які часта выступае ў музычным сюжэце інфармацыйнай тэлепраграмы „Teleexpress”. Менавіта Гірэк Врона крытычна ставіцца да таго, каб на матчах футбольнай рэпрэзентацыі Польшчы пускаць польскую папсу. Вядома не ад сёння, што польскія спартсмены, а асабліва футбалісты і валейбалісты, вялікія фанаты музыкі жанру „disco polo”. Таксама і фанаты польскага футбола вельмі любяць гэты жанр музыкі. На пытанне журналіста ці спадар Врона ведае творчасць польскай групы „Акцэнт” — фільмікі з песнямі якой на Ютубе б’юць рэкорды папулярнасці сярод футбалістаў — дыджэй кажа, што зусім не ведае творчасці гурта „Акцэнт”.

— Няхай сабе футбалісты слухаюць песні „Тэрцэта экзатычнага” ці Віялеты Вілас, а я ім песень гурта „Акцэнт” не ўключу, бо ёсць шмат лепшай музыкі, чымсьці дыскапола — заявіў спадар Врона.

І пад тэкстам інтэрв’ю з Гіркам Вронам пасыпаўся вадаспад каментарыяў:

— Ганьба! Гэта крывадушнасць, каб ён не ведаў творчасці групы „Акцэнт”!

— Шапэна ўключай на футбольных трыбунах!!!

— Гэта фальш! Напэўна, як нап’ецца гарэлачкі, то куляецца пры дыскапола!

Праўду кажучы, каментарыяў з’явілася 5 старонак ды большасць з іх з прыхільным стаўленнем да творчасці групы „Акцэнт”. Яшчэ хтосьці заўважае, што калі футбалісты пачалі слухаць дыскапола, то сталі выйграваць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF