Ніва № 44 (3103), 1 лістапада 2015 г.

Спасылаючыся на забыццё

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

«Дзяды» ў пастаноўцы аднаго з самых цікавых у цяперашні час польскіх рэжысёраў Паўла Пасіні, зрэалізаваныя ў Брэсцкім драматычным тэатры, пачынаюцца там, дзе канчаюцца ў Адама Міцкевіча. Рэжысёр усе часткі драмы паскарочваў і паперастаўляў. Разам з аўтаркай сцэнарыя Патрыцыяй Даловы ўключыў гісторыі перыяду Другой сусветнай вайны, пачутыя рэалізатарамі на беларускім Палессі, або спасланыя на габрэйскае мінулае самога Брэста. Няцяжка знайсці ў іх таксама (напрыклад, праз візуалізацыі) спасылкі на пацыфікаваную ўладамі Беларусі яе сімволіку як частку беларускай незалежнай ідэнтычнасці. «Дзяды. Брэсцкая крэпасць» — так гучыць на беларускай афішы поўны загаловак — скарочаны толькі да першай часткі драмы, якая перш за ўсё гаворыць аб неабходнасці аднаўлення калектыўнай памяці, няраз выцяснянай або цэнзураванай.

Польская прэм’ера спектакля адбылася 17 кастрычніка ў прасторы прэстыжнай Галерэі «Лабірынт» у час Тэатральных канфрантацый у Любліне, крыху больш за месяц пасля прэм’еры, якая суправаджала фестываль «Белая вежа» ў Брэсце. Неспадзявана спектакль, які доўжыўся больш за дзве гадзіны, пачаўся ў... 23 гадзіну. Takі час быў проста вызначаны арганізатарамі Канфрантацый. Перад люблінскім паказам Павел Пасіні зрабіў прэм’ернай аўдыторыі агаворку, што прэзентацыя адбудзецца на беларускай мове, без перакладу на польскую (карысталіся выдатным перакладам на беларускую Сержа Мінскевіча), каб — як сцвердзіў — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF