Ніва № 44 (3103), 1 лістапада 2015 г.

Бежанства з Гайнаўшчыны ў Расійскую імперыю

Аляксей МАРОЗ

Ушанаванне сотай гадавіны масавага выезду жыхароў нашага рэгіёна ў глыб Расійскай імперыі ў 1915 годзе пачалося восенню мінулага года пастаноўкай «Бежанства», якую ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы паказалі гайнаўскія і бельскія ліцэісты, якія займаюцца ў тэатральным гуртку пад кіраўніцтвам Іаанны СтэльмашукТроц. На працягу года вучні абодвух беларускіх ліцэяў выступілі з пастаноўкай у розных мясцовасцях Беласточчыны і нядаўна пабывалі ў Варшаве. Пра бежанства гаварылася і пісалася ў гэтым годзе многа, а ў Студзіводах паказвалася рэканструкцыя выезду ў бежанства. 7 кастрычніка з дакладам «Бежанства — наша супольная гісторыя 19151921» у Гайнаўскім доме культуры выступіла Іаанна Сапяжынская, настаўніца гісторыі Комплексу прафесійных школ у Гайнаўцы, якая даследуе мінулае Гайнаўшчыны. Апошнім часам збірае яна ўспаміны, фатаграфіі і дакументы перыяду бежанства. Асабліва цікавіць яе лёс бежанцаў з Вітава, у якім выхоўвалася. Нагодай для даклада пра бежанства стала інаўгурацыя акадэмічнага 2015/2016 года ва Універсітэце залатога веку ў Гайнаўцы.

Пенсіянераўстудэнтаў і гасцей прывітала старшыня няўрадавай арганізацыі Універсітэт залатога веку Міраслава Паўлоўская. Падчас урачыстасці ўручаліся дыпломы і кветкі для пенсіянераўстудэнтаў, якія правучыліся 5 гадоў. Асобы, якія ўжо многа гадоў належаць да Універсітэта залатога веку ў Гайнаўцы, хвалілі свой выбар, бо маюць яны магчымасць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF