Ніва № 44 (3103), 1 лістапада 2015 г.

Пасля парламенцкіх выбараў

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Абралі мы склад новага парламента. Калі даем у друк гэты нумар „Нівы”, пакуль невядомыя канкрэтныя імёны дэпутатаў і сенатараў, якія будуць засядаць у абедзвюх палатах. З дадзеных, якія мы мелі падчас закрыцця тыднёвіка, вядома, што папэўна дэпутатамі Сейма стануць кандыдаты, якія балатаваліся з выбарчых камітэтаў ПіС, Грамадзянскай платформы, партый „Кукіз‘15”, „Сучаснай” Рышарда Пэтру, і ПСЛ. Відавочным пераможцам з’яўляецца ПіС, па ўсёй краіне, а на Падляшша яшчэ больш. Назіраючы за перадвыбарнай кампаніяй, як у цэлым па краіне і, у прыватнасці, на Падляшшы, а асабліва ў Беластоку, здавалася, што бітва за месцы ў парламенце адбываецца, перш за ўсё, паміж ПіС і ГП.

Адным з самых вялікіх сюрпрызаў кампаніі быў удзел у выбарах Партыі „Разам”. На яе спіску былі маладыя беларусы, якія не толькі адкрыта прызнаюць сваю ідэнтычнасць, але ствараюць з беларушчыны свой козыр, як лідар партыйнага спісу з Падляшша Севярын Пракапюк і іншы з яе кандыдатаў — Міхал Іванюк. За некалькі дзён да выбараў у нядзелю (25 кастрычніка) выпусцілі яны сваю дзвюхмоўную польскабеларускую ўлётку з палоскай з беларускім узорам збоку. Яна зрабіла фурор на сайтах сацыяльных сетак — так як у час агульнанацыянальнай дыскусіі на тэлебачанні ўдзел лідара гэтага «нізавога руху» — Адрыяна Зандберга. Ва ўлётцы — распаўсюджванай пад лозунгам гэтага камітэта: «Іншая палітыка магчымая» — звярталася ўвага на праблемы, якія стаяць перад усімі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF